Навіны
19.12.2017 Другі выпуск “Працаў Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю”
Дарагія сябры! Учора мы атрымалі ад Тэхналогія цудоўны Калядны падарунак! Нарэшце пабачыў свет Другі выпуск “Працаў Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю” складзены з матэрыялаў ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гісторыя гандлю ў Беларусі: майстэрства прадпрымальніцтва на спажывецкім рынку”, якая адбылася ў Мінску 21-22 лістапада 2015 г. З прадмовай і зместам выдання можна пазнаёміцца Чытаць далей
05.06.2017 Завершэнне працы выставы “Гандаль Беларусі на шалях гісторыі”
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь завершыла сваю працу выстава “Гандаль Беларусі на шалях гісторыі”, якая стала вынікам плённага супрацоўніцтва музея і Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю кампаніі “Менка”. Чытаць далей
03.05.2017 Другі выпуск Працаў Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю.
З радасцю паведамляем, што ў выдавецтва для падрыхтоўкі да друку перададзены макет Другога выпуска Працаў Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю. У выданне ўвойдуць матэрыялы Другой міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя гандлю ў Беларусі: майстэрства прадпрымальніцтва на спажывецкім рынку» (г. Мінск, 2015 г.). Публікацыя зборніка чакаецца ў кастрычніку 2017 года.
11.10.2016 Дыплом ІІ ступені ў намінацыі Лепшы музейны праект атрымала выстава «Гандаль Беларусі на шалях гісторыі»
З 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 года ў Магілёве праходзіў Трэці Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Мы рады паведаміць, што дыплом ІІ ступені ў намінацыі Лепшы музейны праект атрымала выстава «Гандаль Беларусі на шалях гісторыі», падрыхтаваная Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь разам з Цэнтрам вывучэння гісторыі гандлю. Выстава будзе працаваць да студзеня 2017 г. Чытаць далей
25.07.2016 Паважаны часопіс CityDog.by падрыхтаваў канспект нашай лекцыі. Чытаем і натхняемся!
Вядомы беларускі гісторык Захар Шыбека прачытаў лекцыю пра культуру спажывання алкаголю нашымі продкамі. І нагадаў 5 жыццёвых правілаў для чалавека, які хоча піць ці співаецца. Чытаць далей
14.07.2016 ЯК ПІЛІ І СПІВАЛІСЯ БЕЛАРУСЫ
Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць наведаць лекцыю прафесара Захара Шыбекі — прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска. Чытаць далей
04.11.2015 Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя гандлю ў Беларусі»
Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю запрашае да ўдзелу ў Другой міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя гандлю ў Беларусі: майстэрства прадпрымальніцтва на спажывецкім рынку», якая пройдзе ў Мінску 21-22 лістапада 2015 г. Чытаць далей
10.10.2015 Прэзентацыя зборніка матэрыялаў канферэнцыі «Гісторыя гандлю ў Беларусі»
Запрашаем наведаць прэзентацыю зборніка матэрыялаў Першай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да кан. ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання». Удзел у прэзентацыі возьме кіраўнік праекта «Гісторыя гандлю ў Беларусі», вядомы беларускі гісторык, прафесар Захар Шыбека.Чытаць далей
11.10.2014 ВОРКШОП Крыніцы гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі
Воркшоп прысвечаны выяўленню і аналізу крыніц па гісторыі гандлю ў Беларусі, а таксама абмеркаванню праблем іх эфектыўнага вывучэння і выкарыстання.
Задачы воркшопа:…Чытаць далей