У нашых вытоках – наша сіла і ўнікальнасць!
+375 (17) 321-24-80
history@menka.by
Facebook Facebook

Паслугі

Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю аб’ядноўвае лепшых у Беларусі спецыялістаў з розных галінаў навуковай і практычнай дзейнасці. Гэта дазваляе нам прапанаваць шэраг унікальных для айчыннага рынку паслугаў найвышэйшай якасці.

  • Навуковыя даследаванні
  • Лепшыя беларускія гісторыкі, архівісты, архітэктары і іншыя спецыялісты задзейнічаныя ў працы Цэнтра гатовыя пракансультаваць вас і правесці даследаванні па цікавых для вас тэмах.

    Паводле меркаванняў экспертаў, найбольшую актуальнасць для гісторыі беларускага гандлю сёння маюць наступныя тэмы:

    -гісторыя рознічнага гандлю;

    -майстэрства гандлёвай дзейнасці;

    -узаемадачыненні гандляроў і спажыўцоў.

    Надзвычай цікавым і карысным для сённяшніх адмыслоўцаў гандлю можа быць вывучэнне пераемнасці ў гандлёвай дзейнасці. Найпрасцей гэта зрабіць праз даследаванне біяграфій і генеалогій прадпрымальнікаў мінулага. Дагэтуль слаба вывучана і гісторыя асобных галінаў гандлёвай дзейнасці, а таксама гісторыя беларускіх прадпрыемстваў, сённяшніх і даўно забытых брэндаў і гандлёвых марак.

     3  2 1
    Выявы маюць ілюстрацыйны характар

     

  • Прыкладная дзейнасць
  • Аб’яднанне на падмурку Цэнтра прафесійных навукоўцаў, навуковых і культурных мэнэджэраў, спецыялістаў у сферы кансалтынгу рознічнага гандлю і гандлёвай нерухомасці дазваляе нам праводзіць працу па кансультаванні сучаснага беларускага бізнэса. Мы заўсёды гатовы распрацаваць унікальныя метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні гістарычнай спадчыны ў практычнай дзейнасці. Гэта датычыцца як рэстаўрацыі і рэканструкцыі знешняга выгляду і інтэр’ераў устаноў гандлю, гэтак і працы па адраджэнні забытых і стварэнні новых фарматаў гандлёвай дзейнасці і спадарожных паслуг.

    Вынікі архіўных пошукаў нашых спецыялістаў дазваляюць адрадзіць гістарычныя брэнды і назвы, аднавіць тэхналогіі вытворчасці і рэцэпты, актуалізаваць старадаўні дызайн вырабаў, пакункаў, сродкаў рэкламы.

     6  5  4
    Выявы маюць ілюстрацыйны характар

      

  • Імпрэзы
  • За час свайго існавання Цэнтр атрымаў вялікі досвед падрыхтоўкі і правядзення разнастайных мерапрыемстваў ад маштабных навуковых канферэнцый да закрытых семінараў і воркшопаў. Нязменнай заставалася іх тэматыка – гісторыя беларускага гандлю. Сёння мы адкрытыя да партнёрства ў арганізацыі навуковых канферэнцый і выставаў, прысвечаных гэтай тэме, а таксама гатовыя аказаць дапамогу ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Цэнтр можа правесці для вас адукацыйны семінар, воркшоп, лекцыю, экскурсію, прысвечаныя пытаннямі эканамічнай гісторыі з удзелам найлепшых айчынных і замежных спецыялістаў. Цікавым і новым для Беларусі накірункам можа стаць адраджэнне ў беларускіх гарадах і мястэчках традыцыйных кірмашоў у фармаце буйных мастацка-гістарычных святаў, каб гэта зрабіць Цэнтр гатовы прыцягнуць неабходныя чалавечыя і арганізацыйныя рэсурсы.

     7  8  9
    Выявы маюць ілюстрацыйны характар

     

    Дасягненні Цэнтра

    2013

    Першая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя гандлю ў  Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання”

    2014

    Першая навуковая сесія Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю.
    Міжнародны воркшоп “Крыніцы гісторі гандлю ў Беларусі”
    Выданне зборніка матэрыялаў Першай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя гандлю ў Беларусі”
    Круглы стол з удзелам прадстаўнікоў беларускага бізнэсу па тэме выкарыстання гісторыі ў сучаснай прадпрымальніцкай дзейнасці

    2015

    Другая навуковая сесія Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю
    Трэцяя навуковая сесія Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю
    Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя гандлю ў Беларусі: майстэрства прадпрымальніцтва на спажывецкім рынку”
    Чацвертая навуковая сесія Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю
    Выданне Першага выпуска перыядычнага навуковага выдання “Працы Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю”
    Распрацоўка канцэпцыі адраджэння Мінскага кантрактовага кірмашу як мастацка-гістарычнага свята
    Распрацоўка экскурсіі “Ад Нізкага да Новага рынка (па гандлёвых мясцінах старога Мінска)”

    2015-2016

    Выстава “Гандаль Беларусі на шалях гісторыі” (падрыхтаваная ў партнёрстве з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь)