У нашых вытоках – наша сіла і ўнікальнасць!
+375 (17) 321-24-80
history@menka.by
Facebook Facebook

Экскурсіі

Ад Нізкага да Новага рынка (па гандлёвых мясцінах старога Мінска)

У 2016 г. Цэнтрам вывучэння гісторыі гандлю распрацаваны экскурсійны маршрут “Ад Нізкага да Новага рынка (па гандлёвых мясцінах старога Мінска)”.

Дадзеная тэматычная экскурсія дазволіць экскурсантам пазнаёміцца з гісторыяй гандлёвай дзейнасці мінчукоў з 11 да пач. 21 ст. Экскурсія пабудавана такім чынам, каб сумясціць храналагічны і тэматычны падыходы. Сама яе назва гаворыць аб руху як у прасторы горада, гэтак і ў працэсе развіцця ганлю. Падчас экскурсіі можна азнаёміцца з найбольш характэрнымі для кожнай эпохі формамі гандлю, якія звязаныя з пэўнымі месцамі і аб’ектамі ў горадзе. Гістарычны цэнтр Мінска паказваецца з новага незвычайнага боку. Вандруючы па ім экскурсавод і экскурсанты спрабуюць намацаць ніці гандлёвага жыцця, якімі была прасякнута прастора горада на працягу многіх стагоддзяў. Аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны і горадабудаўніцтва паказваюцца не толькі праз іх гістарычныя і мастацкія вартасці, але праз іх павязанасць з гандлёвай дзейнасцю і гандлярамі, гэтым самым яны набліжаюцца да экскурсантаў, да іх жыццёвага паўсядзённага досведу, робяцца сувымернымі ім, выклікаюць эмоцыі і спрыяюць адукаванню і асабоваму развіццю наведнікаў экскурсі

Маршрут экскурсіі праходзіць у гістарычным цэнтры Мінска: ад Нізкага рынка на Высокі рынак і да Новага рынка. У гэтых гістарычных назвах адбілася сама гісторыя гандлю. Нізкі рынак характарызаваўся нізкатаварным гандлем. Высокі рынак адлюстраваў вышэйшую ступень развіцця гандлю, калі ён лічыўся найвышэйшай вартасцю для грамадства. Новы рынак сімвалізуе мадэрнізацыю гандлю і яго набліжэнне да сучаснага.

Па пытаннях арганізацыі экскурсіі звяртацца па тэл. + 375 17 3212480 і на электр. адрас history@menka.by