Аб цэнтры
Недастатковая вывучанасць эканамічнай гісторыі Беларусі і гісторыі гандлю ў прыватнасці не дазваляе ў поўнай меры ўлічваць у сучаснай гандлёвай дзейнасці гістарычны досвед беларускага народа. Мы перакананыя, што здабыццё новых унікальных звесткак аб гісторыі гандлю ў Беларусі паспрыяе развіццю айчыннага рынку рознічнага гандлю і будзе каштоўным для грамадства ў цэлым.
Дасягненне гэтага бачыцца намі ў ажыццяўленні маштабнага доўгатэрміновага навуковага праекта па вывучэнні гісторыі гандлю ў Беларусі. Гэты праект быў распачаты ў 2012 г. і сёння аб’ядноўвае лепшых спецыялістаў Беларусі з розных кірункаў навуковай дзейнасці: гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, крыніцазнаўства, архітэктуры і інш.
10 красавіка 2014 г. пры кампаніі “Менка” быў заснаваны Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю, для дзейнасці якога былі вызначаны наступныя мэты:
1. Вывучэнне гісторыі гандлю і спецыфікі яго развіцця ў Беларусі, ад старажытных часоў да сучаснасці.
2. Распрацоўка рэкамендацый і прапаноў па практычнаму выкарыстанню вынікаў вывучэння гісторыі гандлю ў Беларусі.
Сярод канкрэтных задачаў Цэнтра варта вылучыць наступныя:
— арганізацыя і правядзенне навукова — даследчых мерапрыемстваў (канферэнцыі, семінары, воркшопы і інш.);
— арганізацыя і правядзенне навукова — асветніцкіх мерапрыемстваў (выставы, экскурсіі, лекцыі і інш.);
— сістэматычная публікацыя вынікаў навуковых даследаванняў у штогадовым зборніку “Працы Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю” і іншых выданнях;
— садзейнічанне дыялогу навуковай супольнасці з прадстаўнікамі грамадства, бізнэсу, дзяржавы для фарміравання “сацыяльнага заказа” даследчыкам гісторыі гандлю;
— пераўтварэнне атрыманых ў выніку даследаванняў, маніторынга і кансультацыяў ведаў у канкрэтныя рэкамендацыі і прапановы па іх практычнаму выкарыстанню.
Мы ўпэўненыя ў тым, што добрасумленнае супрацоўніцтва навукоўцаў, прадстаўнікоў грамадства і дзяржавы заснаванае на прынцыпах адкрытасці, прафесіяналізму, навуковасці і аб’ектыўнасці дазволіць усім нам забяспечыць пераемнасць паміж гісторыяй і сучаснасцю, злучыць мінулае і сённяшняе для дасягнення поспеху ў будучыні.