У нашых вытоках – наша сіла і ўнікальнасць!
+375 (17) 321-24-80
history@menka.by
Facebook Facebook


Воркшоп Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі

5 траўня 2018 года ў Мінску Цэнтрам вывучэння гісторыі гандлю быў праведзены воркшоп для ўдзельнікаў навуковага праекта “Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі”. Дыстанцыйны ўдзел ў воркшопе прыняў навуковы кіраўнік праекта прафесар Захар Шыбека. На мерапрыемстве быў абмеркаваны шэраг важных навуковых пытанняў, сярод якіх некаторыя аспекты метадалогіі даследавання гісторыі гандлю, навуковая тэрміналогія і інш. Удзельнікі абмяняліся планамі датычна далейшага вывучэння гісторыі гандлю і вызначылі канкрэтныя крокі ў гэтым накірунку.