У нашых вытоках – наша сіла і ўнікальнасць!
+375 (17) 321-24-80
history@menka.by
Facebook Facebook

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь завершыла сваю працу выстава “Гандаль Беларусі на шалях гісторыі”, якая стала вынікам плённага супрацоўніцтва музея і Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю кампаніі “Менка”. Выстава адкрылася 11 лістапада 2015 года і за паўтары гады азнаёміцца з ёй атрымалі магчымасць больш за 150.000 наведнікаў музея. Адмысловыя экскурсіі па выставе былі праведзены для супрацоўнікаў розных установаў і арганізацый, сярод іх: Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, ГУМ і інш., а таксама для студэнтаў вядучых беларускіх вну: Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БДУ, БДЭУ, БДПУ, БНТУ і інш.